Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
29 красавіка 2025 года
253 375 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Уладзімір Караткевіч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Засуха 2100-х гадоў да н.э. была адной з найбольш цяжкіх, па выкліканых ёю сацыяльных узрушэннях, кліматычных падзей галацэну.
- Тамборская мова з інданезійскага вострава Сумбава цалкам загінула падчас вывяржэння вулкана.
- Ацтэкі лячылі жываты і сэрцы рукамі д’ябла.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Апошні прысуд па справе аб знішчэнні Хатыні вынесены ў 2024 годзе.
- У амерыканскім Карбандэйле можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў.
- Уінсарскі ўніверсітэт з’яўляецца самым паўднёвым у Канадзе.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту. (22 красавіка)
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака. (15 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам.
- 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.
- 1854: Нарадзіўся французскі матэматык Анры Пуанкарэ.
- 1966: Уладзімір Караткевіч завершыў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
- 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
- 1997: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
- 2011: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.