Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэньня
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэньня

Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт, што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50 паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 204 былі параненыя.

Выбух адбыўся каля другога вагона цягніка, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых.
(артыкул цалкам…)

Мапа 1459 году
Мапа 1459 году

Літва — гістарычная краіна, якая аб’ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы.

Паводле традыцыйнай вэрсіі, тапонім Літва прымяркоўваць да тэрыторыяў Ашмяншчыны, Віленшчыны, Лідчыны і часткі Троччыны. Аднак на падставе аналізу шматлікіх летапісных крыніцаў і зьвестак тапанімікі яго пашыраюць на Браслаўшчыну, Вількаміршчыну, Ваўкавышчыну, Слонімшчыну, большую частку Наваградчыны, а таксама часткі Гарадзеншчыны, Ковеншчыны і Меншчыны. У пэўны час Літва пачала выступаць як адна з гістарычных назваў усёй тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ад пачатку Літва была тэрыторыяй з гістарычна мяшаным балтыйска-славянскім насельніцтвам, дзе ў XIII стагодзьдзі ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў галоўны цэнтральны рэгіён дзяржавы, які ў XIII—XVIII стагодзьдзях праз працэс балтыйска-славянскіх кантактаў набыў пераважна беларускі этнічны характар. Ад назвы Літвы паходзіць гістарычная саманазва беларусаў — ліцьвіны.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Джуліюс Сунгмэн Чэнь (85 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Бібліятэка Кангрэсу ЗША
Бібліятэка Кангрэсу ЗША

24 красавіка: Міжнародны дзень салідарнасьці моладзі

  • 1347 — паводле паданьня, у Вільні павесілі Івана (Няжылу), аднаго з трох праваслаўных пакутнікаў
  • 1648кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Кейданам Магдэбурскае права і герб
  • 1792 — у Вашынгтоне распачалася будова Белага Дому
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага
  • 1800 — заснаваньне Бібліятэкі Кангрэсу ЗША (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел Людвіка Зьвяждоўскага заняў места Горкі
  • 1884Грынвіч зацьвердзілі месцам праходжаньня нулявога мэрыдыяну
  • 1900 — выйшла асноўная праца Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў»
  • 1916 — у Дубліне распачалося Велікоднае паўстаньне
  • 1959 — у Лідзе адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1981 — прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара IBM
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.


      翻译: